КОЛЕРАМЕТРЫ́ЧНЫ АНА́ЛІЗ,
візуальны метад фотаметрычнага аналізу, заснаваны на вызначэнні канцэнтрацыі раствору афарбаванага злучэння па інтэнсіўнасці ці адценні яго афарбоўкі.
Звычайна афарбаванае злучэнне ўтвараецца пры ўзаемадзеянні вызначаемага кампанента і пэўнага рэчыва. Пасля заканчэння рэакцыі колер раствору, што даследуецца. параўноўваюць з колерам серыі стандартных (вядомай канцэнтрацыі) раствораў пры дапамозе візуальных колераметраў. Ніжняя мяжа вызначаемых пры К.а. канцэнтрацый змяняецца ад 10−3 да 10−8 моль/
Л.М.Скрыпнічэнка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)